Лідзія Сенічар, біяграфія

З беларускай Вiкiпедыi. Пераклад Даяны Лазаравiч.

Texts and photos on this page are licensed under Creative Commons: Attribution-Share Alike 4.0 Unported


Лідзія Сенічар (сербск.: Лидија (Лазовић) Сеничар, нарадзілася ў Бялградзе, 19-ага кастрычніка 1973 г.) - сербская мастацтвазнаўца, куратар, селектар і культурны дзеяч.[1]

З'яўляецца рэдактарам мастацкіх праграм Дзіцячага культурнага цэнтра Бялград, дзе яна таксама арганізуе Міжнародны мастацкі конкурс "Радасць Еўропы».[2][3]З'яўляецца аўтарам праектаў «Даследчы архіў дзіцячай творчасці», «Сталенне» і іншых.

Біяграфія

Адукацыя

У Бялградзе Л. Сенічар скончыла пачатковую школу і Дванаццатую бялградскую гімназію, культурна-лінгвістычную, у напрамку - инокорреспондент супрацоўнік. Скончыла ў 1999 годзе гісторыю мастацтваў на факультэце філасофіі, Бялградскага універсітэта, на Кафедры для нацыянальную гісторыю мастацтваў новага стагоддзя, з тэмай «Каранацыя Багародзіцы як іканаграфічных тэма ў мастацтве сербскага барока», за які атрымала высокую ацэнку.

У арганізацыі Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія, удзельнічала ў семінарах музеялогіі. Атрымала званне куратара ў 2006 годзе.

Кар'ера

Сенічар пісала аб сцэне сучаснага мастацтва ў Бялградзе ў рэдакцыі газеты «Экспрэс палітыка» (серб. Експрес политика), 2001-2002 гг. У 2004 годзе працавала ў мастацкай групе ФІА каардынатарам наведвання музеяў і суарганізатарам праекта "Публикум календар 2005 Феномeн: karlssonwilker".

У 2005 годзе працавала куратарам-стажорам у Музеі прыкладнога мастацтва ў Белградзе, у Аддзеле па сувязях з грамадскасцю і супрацоўнікам Аддзела адукацыі.

Сумесна з куратарамі з бялградскім музеяў - Народны музей, Этнаграфічны музей, Музей прыродазнаўства ў Белградзе, Музей гісторыі Югаславіі... - заснаваны 2006 г., "Цэнтр - ЦЭНТР", некамерцыйная грамадская арганізацыя, якая займаецца распаўсюджваннем культурнага кантэнту для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і прадстаўленнем іх творчасці з мэтай зрабіць культуру даступнай для ўсіх. Многія вядомыя майстэрні і выставы былі рэалізаваныя.

Працуе ў Дзіцячым культурным цэнтры Бялград ад 2010 г. у якасці галоўнага рэдактара Галерэі, дзе распрацоўвае і рэалізуе выставачную і адукацыйную праграму Галерэі (каля 25 выстаў у год), прасоўваючы мастацкую творчасць дзяцей і прыўносячы мастацтва дзецям і моладзі. З 2012 года з'яўляецца рэдактарам мастацкіх праграм Дзіцячага культурнага цэнтра Бялград.

У яе рэдактарскую дзейнасць ўваходзяць такія праекты, як Міжнародны мастацкі конкурс "Радасць Еўропы"; «Міры і героі» - прысвечаны сербскаму лялечнаму тэатру і дзіцячаму тэатру; «Твой чароўны свет» з Інстытутам Гётэ; Конкурс імя Багаміла Карлаурыса за выдатныя вынікі і асаблівы ўклад у галіне мастацкай адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі; «Мудрасць пачуццяў - дзіцячае мастацтва», выстава студэнтаў Факультэта прыгожых мастацтваў, Бялградскага універсітэта і Факультэта прыкладнога мастацтва і дызайну ў рамках прадмета «Методыка выяўленчага выхавання і адукацыі» (Метадычная практыка ў дашкольных, пачатковых і сярэдніх школах), школы - прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, гімназіі і мастацкія вучылішчы, школы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дамы для дзяцей без апекі бацькоў; Традыцыйны пано «Педагогіка выяўленчага мастацтва - актуальныя праблемы, дылемы і перспектывы»; праект "Легa - сучасная цацка" і інш.

Сенiчар з'яўляецца рэцэнзентам падручнікаў выяўленчага мастацтва для пятага і шостага класаў пачатковай школы ў выдавецтве «Клет». З'яўляецца супрацоўнікам Музея прыкладнога мастацтва ў Бялградзе ў рамках Дзіцячага кастрычніцкага салона.

Аўтарскія праекты (выбар)

  • «Сталенне», праект па маніторынгу мастацкіх адчуванняў дарослых і людзей з мастацкай адукацыяй з ранняга ўзросту, зыходзячы з прынцыпу, што візуальная культура на ранняй стадыі неабходная для фарміравання асобы (з 2011 года; адна выстава і сустрэча штогод)[4][5]
  • Міжнародны конкурс коміксаў (ад 2011 г .; штогод)
  • Архіў даследаванняў дзіцячай творчасці (2015 г.);
  • «Ад старажытнага храма да чалавека новай індывідуальнасці - гісторыя цывілізацыі праз візуальны слоўнік сучаснай эпохі» (2016 г.)

Рэкамендацыі

Спасылкі

На Растку објављено: 2020-03-25
Датум последње измене: 2020-03-27 09:55:26
Спонзор хостинга
"Растко" препоручује

IN4S Portal

Плаћени огласи

"Растко" препоручује