Миодраг Сибинович

Нацыянальнае, рэгiянальнае i eўрапейскае як элементы лiтаратурнага працэсу

На матэрыяле беларускай, сербской, харвацкай, украiнскай i рускай лiтаратур

(Са међународног скупа белорусиста у Минску)

Аналiз шэрагу звязаных з названай тэмай з'яў беларускай, сербскай, харвацкай. укрiнскай i рускай лiтаратур дае нам падставы пазнаëмiц шаноўных калег з назiраннямi i меркаваннямi, якiя маюць прынцыповае значэнне.

У рэчышчы працяглай дыскуси другой паловы XX ст. пра канцэпцыю сучаснай славiстыкi ляжала тэндэнцыя сцвярджэння i мiжнароднага прызнання вартасцсй. вынiкаў развiцця нацыянальных культур асобных славянскiх народаў. Гэтая палкам заканамерная i пазiтыўная тэндэнцыя выяўлялася у розных выглялах найперш як супрацьпастаўленне агульнаславянскай тракгоўцы нацыянальных падыходаў. арыентаваных на вывучэнне лiгаратуры як самабытнай з'явы i працэсу, абумоўленага найперш асаблiвасцямi духоўнага жыцця i гiстарычнага лëсу таго цi iншага народа.

Як вядома, на IV Мiжнародным з'ездзе славiстаў (Масква, 1958) С. Кальбушэўскi выступiў з дакладам, прысвечаным наняццю "славянская лiтаратура" ў навўцы XIX i XX стст.. дзе сцвярджаў, што Ё. Добраўскi. П. Шафарык i Я.Колар стварылi мiф пра адзшства славян, навязалi яго Еўропе i пабудавалi на гэтым мiфе разумение славянскiх лiтаратур як аднаведнага адзiнства На з'ездзе яму "далi адпор'" Ю.Доланскi i К. Крэйчы, а потым у друку адказаў Ф.Вольман. I ўсё ж, нягледзячы на пярэчаннi згаданых апанентаў, атаксама i на iмклiвае развищë славяназнаўства у наступныя дзесяцiгоддзi канцэпцыя Кальбушэўскага не засталася без прыхiльнiкаў i пасля 1958 г. Мiж iмi сустракаюцца i несумненна значныя навукоўцы.

Вядомы югаслаўскi i харваикi славiст А.Флакер на дзесяцiгоддзе пазней у сваей кнiзе "Лiтаратурныя супастаўленнi" сцвярджаў. быццам не патрэбна i даказваць. што няма нiякiх сапраўды навуковых перадумоў, каб вывучаць славянскiя лiтаратуры як нейкую асобную навуковую дысцыплшу. А таму трэба паляпшаць i развiваць вывучэнне сувязей нашых лпаратур з асобнымi славннскiмi лiтаратурамi, аднак заўсёды асвятляючы гэтыя сувязi ў рамках цэласнага еўрапейскага i сусветнага лiтаратурнага працэсу. Маўляў, працягваў А. Флакер. мы цяпер жывем не у эпоху iлiрызму, каб падкрзсшваць сваю належнасць да вялiкага славянства, а разам з тым у нас няма i нiякiх прычын заплюшчваць вочы на ўклад асобных славянсмх лiтарагур, калi ужо гаворым пра ўклад французскай, анпийскай, iгальянскай цi германскай лiтаратур у фармаванне нашых лiтаратурных стыляў i поглядаў.

У нас. пэўна, сапраўды няма нiякiх навуковых перадумоў не згаджацца з прафесарам А.Флакерам наконт таго, што славянскiя нацыянальныя лiтаратуры, iх ўзаемасўвязi трэба даследаваць з улiкам больш агульных, еўрапейкiх i сусветных iдэй, памкненняў, плыняў у культуры наогул. Адзiнае, што магло б насцярожыць нас, — гэта зазлiшне катэгарычнае адмаўленне у любым выглядзе хоць нейкiх асобных элементаў сваяцкасцi славянскiх лiтаратур, асновай чаго з'яўляецца, прынамci, блiзкасць славянскiх моў, аднолькавыя цi падобныя пстарычныя лёсы i этнiчнае акружэнне славянскiх народаў i г. д. Варта зауважыць, што у час, калi пiсалася кнiга А.Флакера, такiя крайнасцi ўспрымалiся пераважна як своеасаблiвая страховка ад сапраўды непрымальнага уплыву савецкай iдэалогii. Аднак вопыт падзей. што адбьлiся ў самым канцы XX ст., дазваляе узняць i некаторыя iншыя пытаннi.

Дзеля паўнейшага асвятлення кожнай iдэi трэба заўсёды мець на увазе умовы i вынiкi ўспрымання, развiцця i выкарыстання яс у рэальным жыццi. Таму ў якас–цi ыюстрацыйнага прыкладу мы возьмем тос, як праблема нацыяиальнага, рэгiянальнага i еўрапейскага трактуецца сёння пры разглядзе паўднёваславянскiх лiёаратур адным з вучняў А.Флакера прафесарам 3.Ковачам.

У зборшку, выдадзеным сумесна Iнстытутам славяназнаўства i балканыстiкi РАН i Славацкай АН да XI Мiжнароднага з'езда славiстаў (Брацiслава. 1993). змешчаны артыкул 3.Ковача, якi, выкарыстоўваючы, паводле яго слоў "шырэйшыя культуралагiчныя" i "вузейшыя фiалагiчныя" параметры, рэзка размяжоўвае паўднёваславянскiя лiтаратуры на паўднёва–ўсходнiя i паўднёва–заходнiя. Першыя з ix ён прыпiсвае да ўсходнеславянскага, а другiя — да заходнеславянскага "культурных арэалаў". Пры гэтым аутар вызначае i характарызуе гэтыя дзве культурныя i лiтаратурныя "сгандартныя супольнастi" наступным чынам. ўсход–неславянсю, г.зн. ўсходнееўрапейскi культурны арэал, межы якога супадаюць з межамi выкарыстання "кiрылцiы", павшен, разам з астатняй часткай славянскага свету, зноў вызначыць свае месца у iнтэграцыйных працэсах аб'яднанай i канфедэральнай Еўропы. Пры гэтым руская лiтаратура як самая вял1кая i важная, атаксама сербская лiтаратура як самая адкрытая сярэднееўрапейскаму i заходнееўрапейскаму свегу павiнны адыграць важную ролю. Ды ўсё ж пакуль невядома, цi не перашкодзяць iм у гэтым сярэдневякова–мiстiчная i камунiстычна–ваяўнiчная ix перадгiсторыя.

3 другога боку, працягвае 3.Ковач, заходнеславянскi, г.зн. сярэднееўрапейскi культурны арэал, межы якога можна правесцi па лiнii ўжытку лацiнскага алфавiта, сярод славянскiх i вялiкiх заходнееўрапейскiх культур выконвае ролю актыўнага чыннiка як асяродак рэальнага абмену культурных каштоўнасцей. Пры гэтым харвацкая лiтаратура як адна з самых старых славянскiх лiтаратур з'яўляецца адначасова адкрытай сходнеславянскаму свету — нават да рубяжа страты ўласнай самабытнасцi. Пасля стабiлiзацыi свайго культурнага жыцця. а таксама i ў межах пауднёваславянскага мiжлiтаратурнага супольнщтва, менавiта гэтая культура магла б даць адказы на пытаннi пра тое, як трэба ладзiць адноснiы памiж малымi, узаемна адрознымi культурнымi супольнаснямi ў будучым еурапейскiм рэгiёне.

У дачыненi да такiх i iм надобных, цяпер даволi папулярных выказванняў. не лiшне было б задумацца прынамсi над наступнымi лггаратуразнаўчымi пытаннямi.

Перише. Калi паўднёва–ўсходнеславянскiя i паўднёва–заходнеславянскiя лiтаратуры сапраўды настолькi узаемна адрозныя, прычым адны з ix ужо сталi наўнавартаснай часткай еўрапейскай, а другiя могуць ёй стаць толью пры ўмове адрачэння ад сваей традыцыi ("сярэдневякова–мiфiчнай"), то цi азначае гэта, што i ix фальклорную спадчыну (вусную народную творчасць як агульнапрызнаны фактар самабытнасцi сучасных i сербскай, i харвацкай лiатаратур) так выразна можна падзялiць на прыналежную да пiсьменства "кiрыла–мяфодзiеўскага" i да пiсьменства "лацiнскага"?! Цi азначае гэта, што язычнiцкая аснова лепшых твораў паўднёваславянскага i ўвогуле славянскага фiльклору, якiя леглi ў падмурак сучасных славянсюх лiтаратур, ў працэсе хрысцiяшзацыi сапраўды так выразна падзялiлася на каталiцкую i правасланую?! Цi азначае гэта, што творчасць Льва Талстога i Фёдара Дастаеўскага як некаталцiкiх шсьменнiкаў не належыць да агульнаеўрапейскай лiтаратуры, а лепшыя ix творы не з'яўляюцца крытэрыямi (праявамi) вартасцi, прыкладамi самых высокiх мастацкiх дасягненняў для заходнееўрапейскай або якой–небудзь асобнай сярэднееўрапейскай лiтаратуры?! Цi азначае гэта, што беларуская лiтаратура будучы пiсанай не лацiнкай, не можа быць прызнана без адрачэння яе ад уласнай традыыi як паўнавартасная частка еўрапейскай лiтаратуры?!

Другое. Пры вельмi высокай ступенi моўнага i фальклорнага сваяцтва сербскай i харвацкай культур — якiя менавiта чыннiкi робяць ix настолькi адрознымi памiж сабой, каб адна з ix была ахарактарызавана як цалкам еўрапейская, а другая — нееўрапейская? Фактар канфесiнай належнасцi? I ў iмя чаго? Каб супрацьпаставiць нацыянальнае агульнаславянскаму? У iмя як1х нацыянальных iнтарэсаў агульнаславянскае замяшчаецца канфесiйным, а этнiчнае— рэгiянальным?

Трэцяе. У чым заключаецца сiла паўднёва–ўсходнеславянскага рамана сербскай i чарнагорскай лiтаратур другой паловы XX ст., калi, у адрозненне ад празкаў паўднёва–заходнеславянскiх лггаратур, творы сербсюх шсьменшкау 1. Андрыча М. Булатавiча, Д. Чосiча, Д. Кiша, М. Павiча i iнш. перакладаюцца i карыстаюцца поспехам не толькi у той самай Заходняй Еўропе, але i ў шэрагу iншых кранi свету? Чаму сербскi раман стаў для заходнееўрапейскай культурнай грамадскасцi больш цiкавым, чым паўднёва–заходнеславянскi? I цi ўказвае гэты факт на iншы, можа быць, больш мэтазгодны i рэальны шлях славянскага уключэння у агульную еурапейскую культуру: замест намаганняў злiцца з вартаснымi, але ужо вядомымi мадэлямi заходнееўрапейскай культуры, выступаць з пленам ласнай самабытнай нацыянальнай культурнай традыцыi i сучаснай рэчаiснасцi, якiя маюць агульналюдскае, унiверсальнае значэнне?

Сапрауды гуманная iдэя "адкрытага грамадства" грунтуецца на багаццi мульцiкультурнай сусветнай супольнасщ раўнапраўных людзей i народаў. Таму любая iдэалапiзацыя i аднабаковая трактовка паняцця "адкрытасцi у выкарыстанi гэтай iдэi з'яўляецца яе адмаўленнем.

(Пераклаў Iван Чарота)

1996.

На Растку објављено: 2019-12-22
Датум последње измене: 2019-12-22 16:40:56
 

Пројекат Растко / Филологија и лингвистика / Библиотека Миодраг Сибиновић